Часопіс "Маладосць" шукае мецэнатаў!

Каб утрымліваць пад сваёй вокладкай больш цікавых і актуальных матэрыялаў, літаратурна-мастацкаму часопісу з шасцідзесяцігадовай гісторыяй трэба... паправіцца. У сэнсе, займець лепшую форму: cтаць таўсцей або проста паўней. Для гэтага часопісу патрабуецца матэрыяльная падтрымка паспяховых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў.Не ўсіх. А толькі тых, чыя свядомасць сягнула вышэй за самы распаўсюджаны адказ на прапанову размясціць лагатып свайго брэнда на яго старонках.
Вы, паважаны спадар бізнес-мэтр, "хварэеце" за наша, беларускае? Вы любіце Радзіму, паважаеце яе гісторыю, культуру, мову? Тады Вы паважаеце сябе! Дзякуй Вам за гэта. І ў такім разе Вам наўрад ці важна, што тыраж часопіса не дацягвае да той лічбы, пасля якой ужо можна разлічваць на "вяртанне грошай". І выраз "мэтавая аўдыторыя" Вы, канечне ж, разумееце правільна:проста мэты бываюць розныя. Ваша - даём старонку пад лагатып! - з нашай СУПАДАЕ!
Калі Вы не супраць размяшчэння назвы свайго брэнда на кожнай старонцы самага займальнага артыкула (або калі Вам выгодна, каб на гэтых старонках з'явілася гісторыя стварэння і развіцця гэтага самага брэнда - толькі, цур, у захапляльнай манеры! (нашы журналісты пастараюцца), не адкладзіце, калі ласка, справу на заўтра, патэлефануйце:
+375-29-149-87-93, 8-017-284-85-24.
З разумным чалавекам нам заўсёды знойдзецца пра што пагаварыць!
З самай светлай надзеяй на супрацоўніцтва і самымі добрымі пажаданнямі - самы шчыры часопіс, у поўным сэнсе Ваша "Маладосць". Чытайце беларускае!
Понравилась статья?
Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе кулинарной жизни мира!