Часопіс «Маладосць». Нумар дзесяць

Вершы Віктара Лупасіна і проза Алёны Беланожка — рэалістычныя “Галасы продкаў” і авантурна-прыгодніцкая аповесць пра моц жаночай слабасці. Побач — гістарычны дэтэктыў кшталту “Дзікага палявання…” (аўтар — Уладзімір Мажылоўскі, назва — “Праклён мітрапаліта Феафіла”, частка — другая). Побач — адказы на пытанні: чаму Якуб Колас не насіў Карла Маркса пад мышкай? Чаму Дэн Браўн — аднаразовы? Што яднае крывых і пакрыўджаных? І якіх матэрыялаў чакае часопіс “Маладосць” ад лепшых публіцыстаў краіны?
Часопіс “Маладосць” – лепшае чытанне для тых, хто ўмее думаць!
Індэкс падпіскі: 74957
Інтэрнэт-варыянт: www.maladost.lim.by.
Чытайце беларускае!
Понравилась статья?
Подпишитесь на рассылку и будьте в курсе кулинарной жизни мира!